Фота МЗС
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Красоўскі 13 студзеня ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку дэпартамента пратакола МЗС Эфіопіі Азізе Гелетэ.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, у час размовы кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі падкрэсліў нязменна дружалюбны характар двухбаковых адносін з Эфіопіяй. Ён таксама адзначыў гатоўнасць беларускага боку да рэалізацыі ўсіх раней дасягнутых дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітыка-дыпламатычнай сферы, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія ўстаноўлены 18 мая 1994 года.-0-