У Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Сусветны дзень метралогіі. Вымярэнні як аснова даверу". Удзельнікі абмеркавалі дасягненні і перспектывы развіцця беларускай метралогіі, удзяліўшы асаблівую ўвагу нацыянальнай эталоннай базе, распрацоўцы вымяральнага абсталявання, абмяняліся практычным вопытам. Лепшыя спецыялісты-метролагі былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі Дзяржстандарту. На здымку: на выстаўцы.
