Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 лютага 2016, 12:43
Міхаіл Мясніковіч

Пры прыняцці рашэнняў у ЕАЭС не хапае настойлівасці

Міхаіл Мясніковіч
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Пры прыняцці рашэнняў у Еўразійскім эканамічным саюзе не хапае настойлівасці. Такое меркаванне выказаў 19 лютага старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час пашыранага пасяджэння навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, прысвечанага ўніфікацыі заканадаўства краін у ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што часта пры прыняцці рашэнняў у ЕАЭС бакам не хапае рашучасці і настойлівасці, а гэта негатыўна ўплывае на ўстараненне праблемных пытанняў. "Не дамовіліся - ну і няхай", - канстатаваў спікер. Аднак з-за недастатковай каардынацыі ў інтэграцыйным аб'яднанні шмат людзей і прадпрыемстваў нясуць сур'ёзныя страты, дадаў ён.

"Еўразійская эканамічная камісія павінна стаць пляцоўкай для разгляду і вырашэння пытанняў станаўлення саюза. Цяпер, у першыя гады саюзнага будаўніцтва, прыняцце "мяккіх" рашэнняў або іх адсутнасць дыскрэдытуе ідэю саюза", - упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Спікер звярнуў увагу, што ў ЕАЭС зацягваецца прыняцце Мытнага кодэкса, адсутнічае гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў у галiне ўстанаўлення адказнасці за парушэнні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, а таксама пры правядзенні працэдур ацэнкі адпаведнасці.

"Не выкананы ўстаноўленыя Дагаворам аб ЕАЭС тэрміны (а тэрмін быў да 1 студзеня 2016 года) зацвярджэння Вышэйшым саветам канцэпцыі фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Практычны разгляд праекта канцэпцыі фарміравання агульнага рынку прыроднага газу пачаўся толькі ў снежні 2015 года", - заўважыў старшыня Савета Рэспублікі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі