Калядны дабрачынны баль кнігі, які праходзіў у Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, дэманструе сілу кнігі і яе значэнне ў грамадстве. Такое меркаванне выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў старшыні саюза, такія мерапрыемствы, якім з'яўляецца калядны баль кнігі, пацвярджаюць, што кніга адыгрывае важную ролю ў жыцці грамадства. Гэта ўжо трэці праект Міністэрства інфармацыі, ён будзе пашырацца і развівацца. А прадставіць беларускім кнігавыдаўцам ёсць што, сказаў Мікалай Чаргінец.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч дадала, што гэта мерапрыемства - уклад беларускіх кнігавыдаўцоў у акцыю "Нашы дзеці", якая праходзіць у краіне. І гэта дастойны павагі ўклад.
Мерапрыемства праходзіла ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, усе прадстаўленыя лоты былі прысвечаны культуры і мастацтву. Цэнтральнай падзеяй стала прэзентацыя "Вялікай энцыклапедыі Вялікага тэатра Беларусі". Паводле слоў Ліліі Ананіч, гэта кніга - пасланне будучым пакаленням.
Генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка адзначыў, што тэатр стаў цудоўнай дэкарацыяй для такога значнага мерапрыемства.
Ва аўкцыёне ўдзельнічалі 25 лотаў. "Вялікая энцыклапедыя Вялікага тэатра" была пастаянным лотам і не ўдзельнічала ў таргах. Гэта выданне мог набыць на працягу аўкцыёну любы жадаючы.
