Беларускае нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна ўмацоўваць маральныя прыярытэты і арыенціры. Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч на канферэнцыі кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ "Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць", якая праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння Беларусь з'яўляецца прыкладам маральнага стаўлення грамадства і дзяржавы да праблем сучаснасці. Беларускае нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна ўмацоўваць нашы маральныя прыярытэты і арыенціры, выхоўваць грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, гістарычную і сучасную перспектыву", - адзначыла міністр.
Кіраўнік ведамства падкрэсліла, што інтэрнэт уплывае на развіццё самых складаных працэсаў фарміравання інфармацыйных плыней, аднак нацыянальная інфармацыйная прастора, на яе думку, павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскага меркавання ў краіне і для гэтага ёсць усе рэсурсы - творчыя, кадравыя і структурныя.
"СМІ з выкарыстаннем сучасных тэхналогій уплываюць не толькі на розумы і сэрцы людзей, але і дзейнасць краін. Мы бачым, што інфармацыйныя плыні не заўсёды фарміруюцца ў інтарэсах краіны і народа. Неабходна сур'ёзна і беражліва ставіцца да слова і да таго, што дэманструецца на экранах тэлевізараў і гучыць па радыё", - падкрэсліла Лілія Ананіч.