Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2026, 14:28

Белгідрамет папярэджвае аб галалёдзіцы і туманах пры рэзкіх ваганнях тэмператур на бягучым тыдні
 

Фота з архіва
Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белгідрамет папярэджвае аб галалёдзіцы і туманах пры рэзкіх ваганнях тэмператур на бягучым тыдні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пачатку тыдня мы застанёмся пад аховай скандынаўскага антыцыклону, а пачынаючы ўжо з серады будзе адчувацца ўплыў атмасферных франтоў ад заходнеатлантычнага цыклону. Таму марознае надвор'е зменіцца адліжным. А гэта значыць, што акрамя сагрэтых Гальфстрымам паветраных мас, беларусаў чакаюць ападкі (ад снегу да дажджу). У выніку чаго па паўднёвым захадзе краіны вышыня снежнага покрыва істотна не зменіцца, а вось па паўночным усходзе, дзе ўжо ў мінулыя выхадныя снегамерныя рэйкі патаналі ў 50 см гурбах, магчымы далейшы прырост снегу. У бліжэйшыя суткі (10 лютага) пад уплывам антыцыклону, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Пры гэтым начныя мінімумы складуць 15-21 градус ніжэй за нуль, месцамі паветра ахалодзіцца да мінус 25, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 10-14 градусаў марозу, а дзённыя максімумы будуць вагацца ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 13 па ўсходзе", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 10 лютага, месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-21 градус марозу, месцамі - да мінус 25, па паўднёвым захадзе - 10-14 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 13 па ўсходзе.

"11-15 лютага ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі рознай фазы (снег, мокры снег, дождж) і інтэнсіўнасці. Услед за франтальнымі раздзеламі пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы, тэмпературны фон павысіцца і ў начныя гадзіны будзе вагацца ад плюс 1 да мінус 13 градусаў, толькі ноччу 11 лютага (серада) па паўночным усходзе паветра ахалодзіцца да мінус 17 градусаў; максімальныя значэнні днём будуць у межах ад плюс 5 градусаў па поўдні да мінус 9 па поўначы. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі будуць адзначацца галалёдныя з'явы і туманы", - падзяліліся прагнозам сіноптыкі.

У сераду, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 градусаў па захадзе да мінус 17 па паўночным усходзе. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, па паўночным усходзе - мінус 5-6.

У чацвер, 12 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі магчымы туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 7. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У пятніцу, 13 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж, ноччу па поўначы са снегам). Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, месцамі па поўначы - да мінус 8. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, у паўночных раёнах - да мінус 5.

У суботу, 14 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, па поўначы - да мінус 8. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, па поўдні - да плюс 5.

У нядзелю, 15 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, месцамі - галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 9 градусаў па поўначы да плюс 1 градуса па поўдні, ноччу пры праясненнях - да мінус 13.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі