9 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Разнастайна і традыцыйна маштабна прадстаўлена беларуская прадукцыя на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання "Прадэкспа-2026", якая адкрылася 9 лютага ў падмаскоўным Краснагорску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе "Прадэкспа" размясцілася адразу ва ўсіх трох вялізных павільёнах комплексу "Крокус Экспа". Аднак у гэтай разнастайнасці беларуская прадукцыя не згубілася і выглядае больш як дастойна: экспануюцца 86 прадпрыемстваў з ахопам усіх рэгіёнаў Беларусі і розных галін харчовай прамысловасці: малака- і мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы, хлебапякарныя арганізацыі, вытворцы шакаладна-цукерачнай групы і іншых кандытарскіх вырабаў, алкагольных і безалкагольных напіткаў. Беларускія вытворцы ўдзельнічаюць як у складзе нацыянальнага стэнда, так і індывідуальна, прадставіўшы лепшую прадукцыю і навінкі.
Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў у дзень адкрыцця выстаўкі наведаў практычна ўсе стэнды беларускіх прадпрыемстваў. Ён адзначыў, што ва ўсім свеце цяпер назіраецца трэнд на якасць прадукцыі і беларускія вытворцы паспяхова яго прытрымліваюцца. "Кожнае прадпрыемства стараецца прывезці нейкі новы прадукт, нечым здзівіць. Зразумела, што гэта павінен быць не толькі цікавы, якасны, але і канкурэнтаздольны па цане прадукт", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Выстаўка прадоўжыцца да 12 лютага ўключна. Сваю прадукцыю тут прадстаўляюць больш як 2 тыс. удзельнікаў з 37 краін. Удзел беларускіх прадпрыемстваў у выстаўцы дае магчымасць ім прэзентаваць і раскрыць вытворчы патэнцыял, ацаніць стан харчовай індустрыі, прасачыць зараджэнне і развіццё трэндаў, зрабіць прагнозы на перспектыву. Выстаўку вызначаюць шырокая дзелавая праграма (шматлікія В2В перагаворы, навучальныя сесіі, круглыя сталы, семінары, фестывалі, дэгустацыі). Для беларускіх прадпрыемстваў удзел у "Прадэкспа" становіцца ўнікальнай магчымасцю па пашырэнні прадукцыі і заключэнні кантрактных дамоўленасцей.-0-