Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт "Жыць. Любіць. Тварыць", прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 18 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
У канцэртнай праграме мерапрыемства Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.І.Цітовіча выканае песні ў апрацоўцы М.П. Дрынеўскага, творы з рэпертуару хору, а таксама новыя нумары, створаныя паслядоўнікамі маэстра.
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі - савецкі і беларускі музыкант, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І.Цітовіча з 1975 па 1978 год, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР, народны артыст Беларускай ССР. Ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай народнай песні, прадаўжаючы традыцыі, якія былі закладзены Цітовічам, і захоўваючы самабытнасць яе гучання. Дзякуючы яго прафесіяналізму хор загучаў на міжнародных прафесійных конкурсах і атрымаў ганаровае званне "нацыянальны".
"Вось ужо пяць гадоў Міхаіла Паўлавіча няма з намі, але ён прадаўжае жыць у кожнай песні, любіць праз музыку, якую падарыў нам, а калектыў назаўсёды захаваў часцінку яго душы", - адзначылі ў Белдзяржфілармоніі.-0-