Фота музея
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Фарфоравая фаўна" прадставілі ў Музеі прыроды і экалогіі - філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
"У экспазіцыі прадстаўлена частка калекцыі члена праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў Віктара Генадзьевіча Суворава - творы мастацтва са свету анімалістыкі. Гэта больш за 100 фарфоравых скульптур жывёл, створаных на прадпрыемствах былых рэспублік СССР і Еўропы. Выстава аб'ядноўвае экспанаты, датаваныя перыядам з канца 1930-х гадоў і да нашых дзён", - сказаў загадчык сектара выставачнай дзейнасці Музея прыроды і экалогіі Алег Вярцінскі.
Паводле яго слоў, наведвальнікі змогуць убачыць усё багацце і разнастайнасць жывёльнага свету: фігуркі звяроў, птушак і рыб, выкананыя з высокай ступенню дэталізацыі, а таксама дэкаратыўныя вырабы, якія раскажуць аб культурных традыцыях і сімволіцы жывёл у розных краінах. Ёсць фігуркі як дзікіх, так і свойскіх жывёл у натуральных сітуацыях, разам з людзьмі, у цырку, а таксама экспанаты казачнай тэматыкі ("Іван Царэвіч і Шэры Воўк", "Дама з сабачкам", мядзведзь з байкі Някрасава).
Выстава прадоўжыць работу да 29 сакавіка ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі ў Траецкім прадмесці.-0-