9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне навуковай дзейнасці і аплата працы вучоных павінны залежаць перш за ўсё ад выніку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па праекце ўказа аб удасканаленні навуковай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пытанні развіцця айчыннай навукі нядаўна ўжо абмяркоўваліся на шырокай нарадзе (нарада па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 21 лістапада 2025 года. - Заўвага БЕЛТА): "Тады быў узняты шэраг старых новых пытанняў. На жаль, нічога новага і ў выступленні Уладзіміра Сцяпанавіча (старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка. - Заўвага БЕЛТА) не было аб развіцці і, можа, рэфармаванні, мадэрнізацыі нашай Акадэміі навук. Але мы дамовіліся, што падрыхтуем праект указа аб удасканаленні ўвогуле навуковай дзейнасці, і вы ўнесяце гэты праект указа для разгляду".
"У мяне пасля азнаямлення з праектам указа з'явілася нямала пытанняў. І я хацеў бы з вамі абмеркаваць гэтыя пытанні. Але тады на нарадзе мы дамовіліся, што калі размова ідзе пра грошы, пра аплату, то механізм адзін - плаціць за вынік. Ёсць вынік - плацім. Няма выніку - ніякіх грошай не будзе. Як бы там нашы безумоўна разумныя вучоныя людзі ні падавалі гэта пытанне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць, як прадстаўлены праект указа забяспечвае дасягненне мэт і якія для гэтага прапануюцца інструменты. "Пакуль выразна праглядаецца не вельмі шмат: базавае фінансаванне і магчымасці вучоным выкладаць у ВНУ. Ну а хто супраць? Ніхто не супраць. І сёння, па-мойму, гэты працэс паспяхова развіваецца, - заўважыў Прэзідэнт. - А пра эфектыўнасць, вынікі навуковай дзейнасці? Тут адсылачныя нормы, як юрысты гавораць: "Гэта вызначыць урад". Дык навошта мы тады праект указа ўносім?"
"Праект указа павінен быць поўным і ўсёабдымным. І ніякіх адсылачных норм. Каб людзі, якія будуць цікавіцца гэтым указам, перш за ўсё вучоныя, разумелі, аб чым ідзе размова, і колькі гэта будзе каштаваць", - патрабуе Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць адпаведныя пытанні і прыняць прынцыповае рашэнне. "Усе гэтыя пытанні, якія яшчэ ёсць у Акадэміі навук, у вучоных у цэлым, павінны быць вырашаны да з'езда вучоных", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы папрасіў кіраўніка НАН далажыць аб сваіх прапановах зыходзячы з агучаных і, самае галоўнае, жыццёвых падыходаў. "Хто, навошта, колькі і чаму прапануе гэты праект указа? - акрэсліў пытанні Аляксандр Лукашэнка. - Самае галоўнае: чаго вы хочаце, што трэба? Часу было дастаткова для таго, каб разабрацца. Вы разумны, вопытны чалавек. Упэўнены, разабраліся".
Акрамя старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Караніка сярод удзельнікаў нарады - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч.-0-
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пытанні развіцця айчыннай навукі нядаўна ўжо абмяркоўваліся на шырокай нарадзе (нарада па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 21 лістапада 2025 года. - Заўвага БЕЛТА): "Тады быў узняты шэраг старых новых пытанняў. На жаль, нічога новага і ў выступленні Уладзіміра Сцяпанавіча (старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка. - Заўвага БЕЛТА) не было аб развіцці і, можа, рэфармаванні, мадэрнізацыі нашай Акадэміі навук. Але мы дамовіліся, што падрыхтуем праект указа аб удасканаленні ўвогуле навуковай дзейнасці, і вы ўнесяце гэты праект указа для разгляду".
"У мяне пасля азнаямлення з праектам указа з'явілася нямала пытанняў. І я хацеў бы з вамі абмеркаваць гэтыя пытанні. Але тады на нарадзе мы дамовіліся, што калі размова ідзе пра грошы, пра аплату, то механізм адзін - плаціць за вынік. Ёсць вынік - плацім. Няма выніку - ніякіх грошай не будзе. Як бы там нашы безумоўна разумныя вучоныя людзі ні падавалі гэта пытанне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць, як прадстаўлены праект указа забяспечвае дасягненне мэт і якія для гэтага прапануюцца інструменты. "Пакуль выразна праглядаецца не вельмі шмат: базавае фінансаванне і магчымасці вучоным выкладаць у ВНУ. Ну а хто супраць? Ніхто не супраць. І сёння, па-мойму, гэты працэс паспяхова развіваецца, - заўважыў Прэзідэнт. - А пра эфектыўнасць, вынікі навуковай дзейнасці? Тут адсылачныя нормы, як юрысты гавораць: "Гэта вызначыць урад". Дык навошта мы тады праект указа ўносім?"
"Праект указа павінен быць поўным і ўсёабдымным. І ніякіх адсылачных норм. Каб людзі, якія будуць цікавіцца гэтым указам, перш за ўсё вучоныя, разумелі, аб чым ідзе размова, і колькі гэта будзе каштаваць", - патрабуе Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць адпаведныя пытанні і прыняць прынцыповае рашэнне. "Усе гэтыя пытанні, якія яшчэ ёсць у Акадэміі навук, у вучоных у цэлым, павінны быць вырашаны да з'езда вучоных", - адзначыў Прэзідэнт.