Сцяг Аўторак, 3 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 мая 2017, 09:29
Уладзімір Рудой

Беларусь мае добрыя перспектывы для развіцця караванінгу

Уладзімір Рудой
Старшыня Саюза кемпінгаў Беларусі

Беларусь мае добрыя перспектывы для развіцця караванінгу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА агучыў старшыня Саюза кемпінгаў Беларусі Уладзімір Рудой.

"Караванінг - вельмі перспектыўны напрамак для нашай краіны, - адзначыў субяседнік. - У Еўропе гэты від турызму набірае ўсё большую папулярнасць". Паводле даных нямецкай асацыяцыі караванінгу, колькасць турыстаў у кемпінгах перасягнула колькасць адпачывальнікаў у гасцініцах. Назіраецца рост гэтага віду бізнесу, у Германіі, напрыклад, ён ацэньваецца прыкладна ў 10-12 працэнтаў у год. "Гэты від адпачынку цалкам даступны і не патрабуе вялікіх укладанняў з боку бізнесу", - канстатаваў Уладзімір Рудой.

У Беларусі напрамак толькі пачынае развівацца. "Аб'ектыўна, умовы для гэтага ёсць: гэта і заканадаўчая база, і льготы для бізнесу. Няма інфармацыі для людзей, што гэтым можна займацца і гэта выгадна", - дадаў ён. На думку Уладзіміра Рудога, стымуляваць развіццё караванінгу могуць візавыя паслабленні, і дзяржава робіць крокі ў гэтым напрамку. "Калі візавыя і мытныя працэдуры будуць спрашчацца, гэта будзе велізарным стымулам для караванінгу, паколькі магчымасці для яго развіцця ў нас значныя", - падкрэсліў старшыня Саюза кемпінгаў.

Пацвярджэнне таго - міжнародны злёт караванераў, які прайшоў гэтымі днямі ў Мінску. У ім прынялі ўдзел амаль 1,2 тыс. кемпераў з 16 краін.

Як расказала адна з удзельніц злёту Наталля Магілка (Украіна), у Беларусь яна прыехала не першы раз. У такім мерапрыемстве ўдзельнічала два гады таму ў Брэсце і засталася вельмі задаволена адпачынкам. На гэты раз прыехала з сям'ёй і дзецьмі. "Свае ўражанні ад Беларусі ацэньваем на 5+, спадабалася ўсё: цудоўная прырода, добрыя дарогі, чысцыня прыдарожнай паласы, цёплы прыём. Больш за ўсё эмоцый ад наведвання Белавежскай пушчы. Абавязкова будзем рэкамендаваць сябрам наведаць вашу краіну", - сказала яна.

Караванер з Расіі Максім Аўчыннікаў назваў падарожжа па Беларусі не толькі цікавым, але і камфортным. "Дастаткова аўтазаправачных комплексаў, на якіх пачынаюць ужо ўтварацца месцы для кароткатэрміновай стаянкі аўтамабіляў караванераў, дзе забяспечаны заліў халоднай вадой, падключэнне да электраэнергіі. Учора мы купаліся ў аквапарку, і нам не трэба нікуды пераязджаць, думаць, дзе мы будзем начаваць, шукаць гасцініцы. Мы спакойна прыйшлі, засталіся на начоўку ў сваім доміку. Сёння прадоўжым падарожжа, атрымліваючы новыя ўражанні ад вашай цудоўнай краіны", - падзяліўся турыст.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі