Наталля Эйсмант. Фота з архіва
4 снежня, Алжыр /Кар. БЕЛТА/. Ключавым падыходам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі з'яўляецца наяўнасць узаемнай выгады. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант заявіла ў інтэрв'ю журналістам тэлеканала "Першы інфармацыйны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я хацела б сканцэнтраваць увагу на яшчэ адным тэзісе, на якім якраз жа, можа, крыху менш спыніліся, калі асвятлялі ўсе мінулыя візіты Прэзідэнта. Гэта датычыцца і М'янмы, і Амана, і Алжыра. Шмат добрых пытанняў. Шмат агульных інтарэсаў. У нас сапраўды з многімі краінамі ўзаемадапаўняльныя эканомікі. І мы менавіта на ўзаемавыгаднай аснове. Не на аднабаковай, ні ў якім разе. Мы толькі так працуем - выгадна павінна быць абодвум бакам", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.
Яна расказала, што пасля завяршэння ўсіх перагавораў - у Прэзідэнта такі фармат работы - ён адразу ж даваў канкрэтныя даручэнні членам беларускай дэлегацыі: "Літаральна такія аператыўныя кароткія нарады на нагах адразу пасля завяршэння перагавораў у М'янме. Тое ж самае было пасля заканчэння сустрэчы Прэзідэнта з прэм'ер-міністрам Алжыра - літаральна адразу Прэзідэнт усіх адказных асоб сабраў, і міністра замежных спраў, і міністра гандлю, які замацаваны за Алжырам, і адразу па канкрэтных пунктах яны прайшлі".-0-