20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT адказаў на спекуляцыі наконт вынікаў выбараў у краіне і нібыта наяўнасці фальсіфікацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на прэзідэнцкіх выбарах за яго прагаласавала пераважная большасць выбаршчыкаў. Больш таго, за перыяд, які прайшоў пасля выбараў, рэйтынг даверу Прэзідэнту ў краіне значна вырас. Гэта паказваюць вынікі сацыялагічных даследаванняў. "Гэта ніхто (нават нашы збеглыя) не аспрэчвае. Ні амерыканцы, ні еўрапейцы (не аспрэчваюць. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Чаму амерыканцы пайшлі са мной на перагаворы? Таму што яны ведаюць рэальную карціну: яны ведаюць, хто рэальна кіруе краінай і якая роля гэтай збеглай апазіцыі. Так, вам (асобным сілам на Захадзе, у тым ліку ў ЗША. - Заўвага БЕЛТА) хочацца, каб яна мела сілу, вярнулася ў Беларусь і захапіла ўладу. Але гэта вельмі саманадзейна. Так не будзе. Яны (улады ў ЗША. - Заўвага БЕЛТА) гэта разумеюць, таму размаўляюць з уладай, якая мае тут уладу", - растлумачыў беларускі лідар.-0-