20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT назваў ключавы фактар у сістэме стрымліванняў і проціваг для кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У размове аб шырокіх паўнамоцтвах Прэзідэнта ў Беларусі журналіст выказаў апасенні, што ў будучым да ўлады можа прыйсці чалавек, здольны іх выкарыстоўваць у негатыўных мэтах.
На гэта Аляксандр Лукашэнка запярэчыў, што ў беларусаў ёсць генетычны імунітэт і яны не стануць падтрымліваць такога чалавека. "Гэта дрэнна павернецца для яго. Народ гэта не ўспрыме. І я гэта разумею. Гэта разуменне не дасць мне магчымасці, калі я нават захацеў бы, стаць такім дыктатарам. Гэтага не дасць беларускі народ", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што некаторыя заходнія суседзі Беларусі, магчыма, былі б рады, калі б ён пачаў перавышаць паўнамоцтвы, выкарыстоўваць іх на шкоду. "Гэта было б для іх падставай заявіць беларускаму народу: давайце разам супраць яго змагацца. Гэта была б добрая падстава, справядлівая прычына барацьбы супраць мяне знешніх маіх ворагаў і праціўнікаў. Я гэта добра разумею", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што небяспека, аб якой сказаў журналіст, існуе ў любой дзяржаве, калі там няма разумнай сістэмы стрымліванняў і проціваг. "Самыя разумныя стрымліванні і процівагі - гэта народ", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-