Сцяг Аўторак, 14 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2017, 18:43

Першы беларуска-кітайскі аўтакран сабраны ў Магілёве

17 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства ТАА "Зумліён-МАЗ" сабрала на свабодных плошчах завода "Магілёўтрансмаш" першы аўтакран грузападымальнасцю 25 т, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Юрый Півавараў.

Першую спецмашыну атрымалі шляхам буйнавузлавой зборкі: кітайскае навясное абсталяванне "пасадзілі" на беларускае шасі МАЗа. Мадэль ZMC-25 адносіцца да аўтакранаў сярэдняга танажу: падымае аб'екты вагой да 25 т і можа выкарыстоўвацца для перамяшчэння практычна любых прадметаў - ад кантэйнераў да негабарытных будаўнічых грузаў.

Аўтакран вылучаецца на фоне аналагаў стралой авоіднага сячэння даўжынёй 33 м, якая забяспечвае аптымальнае размеркаванне напружання. У выніку спецмашына мае большую ўстойлівасць і надзейнасць. Акрамя таго, у аўтакране выкарыстоўваецца адно з лепшых шасі ў СНД, якое выпускаюць на Мінскім аўтазаводзе.

"Зборка першай машыны - падзея знамянальная, - падкрэсліў Юрый Півавараў. - Перш за ўсё мы выходзім у актыўную стадыю вытворчасці беларуска-кітайскіх машын. Пры гэтым кампанія "Зумліён-МАЗ" прадаўжае працаваць над новымі мадэлямі, якія з'явяцца ў бліжэйшыя месяцы. Па сутнасці, у Беларусі ўпершыню створаны аўтакран, у якім выкарыстоўваецца замежная надбудова".

Аўтакраны мадэлі ZMC-25 плануюць выпускаць для рынкаў краін ЕАЭС. У суадносінах кошту і якасці яны практычна не маюць аналагаў на постсавецкай прасторы.

"На цяперашнім этапе наша галоўная задача - падрыхтаваць вытворчасць і ўсю неабходную дакументацыю да выпуску новай тэхнікі, а ў 2018 годзе пачаць яе серыйную вытворчасць. Мы маем намер на працягу бліжэйшых пяці-шасці гадоў павялічыць у цэлым вытворчасць спецтэхнікі на заводзе "Магілёўтрансмаш" у некалькі разоў", - сказаў Юрый Півавараў.

ТАА "Зумліён-МАЗ" зарэгістравана ў лютым бягучага года ў Магілёве, дзе на свабодных плошчах завода "Магілёўтрансмаш" разгорнута вытворчасць спецтэхнікі. Сярод яе асноўных відаў - аўтакраны, аўтабетонапомпы, аўтамабільныя бетоназмешвальнікі і камунальныя машыны. Большую частку прадукцыі плануецца экспартаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі