Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $13,9 млрд у эквіваленце. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
За лістапад 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $177,2 млн (1,3 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 снежня склаў $5,2438 млрд, зменшыўшыся за лістапад на $125,9 млн, аб'ём манетарнага золата - $7,2574 млрд, павялічыўшыся на $314,8 млн.
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш за $7,1 млрд.-0-