Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 жніўня 2022, 09:13

Галоўчанка накіраваўся ў Кыргызстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіраваўся ў Кыргызстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе ў вочным фармаце ў Чалпон-Аце 25-26 жніўня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланавана сустрэча кіраўнікоў дэлегацый - удзельнікаў пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.

Акрамя таго, Раман Галоўчанка ў час візіту ў Кыргызстан правядзе рабочыя сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым і прэм'ер-міністрам Узбекістана Адулой Арыпавым.

Паводле даных прэс-службы ЕЭК, кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў час пасяджэння міжурадавага савета абмяркуюць унясенне змяненняў у дагавор аб саюзе ў частцы спагнання ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі, што рэалізуюцца фізічным асобам, пералік прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў краін ЕАЭС у сферы транспарту, а таксама пытанне аб далейшай рабоце па пашырэнні выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў-членаў пры ажыццяўленні разлікаў у рамках узаемнага гандлю.

Членам міжурадавага савета будуць прадстаўлены даклады Еўразійскай эканамічнай камісіі аб ходзе работы па стварэнні і ўкараненні механізмаў фінансавання прамысловай кааперацыі ў саюзе і аб ходзе работы над пагадненнем аб рэгуляванні ў ЕАЭС алкагольнага рынку. Для садзейнічання эканамічнаму росту і пашырэння ўзаемных і знешніх гандлёва-эканамічных сувязей саюзных краін на пасяджэнні міжурадавага савета плануецца падпісаць праект пагаднення аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі.

Таксама чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС прымуць удзел у цырымоніі ўрачыстага гашэння паштовых марак, прысвечанай 10-годдзю Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Акрамя таго, 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце пройдзе Маладзёжны форум ЕАЭС і СНД. У форуме прымуць удзел больш за 200 дэлегатаў - маладыя прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі крэатыўнай моладзі, маладыя дыпламаты, студэнты з краін ЕАЭС і СНД. Мэта форуму - далейшае развіццё супрацоўніцтва дзяржаў-членаў і папулярызацыя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Форум накіраваны на пашырэнне ўзаемадзеяння моладзі, стварэнне новых магчымасцей для рэалізацыі ініцыятыў, грамадскай і прафесійнай самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення. Чакаецца, што ключавым мерапрыемствам форуму стане сустрэча яго ўдзельнікаў з намеснікамі кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, старшынёй калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі