Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2024, 11:49

Беларуска Багданава выйграла золата Кубка Расіі па кулявой стральбе

Фота з архіва
Фота з архіва
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чарговы залаты медаль на адкрытым Кубку Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатаве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП па стралковых відах спорту.

У другі спаборніцкі дзень былі вызначаны прызёры ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў у жаночым і юніёрскім заліках. У турніры сярод юніёрак перамогу атрымала наша Марыя Багданава. У фінале таксама выступілі беларускі Аліна Белая і Ганна Занкіна, якія паказалі 7-ы і 8-ы вынікі адпаведна. У жанчын за ўзнагароды змагаліся нашы Таіса Палюшык і Марыя Мартынава, якія ў выніку занялі 4-е і 6-е месцы.

Такім чынам, пасля двух дзён Адкрытага Кубка Расіі ў актыве нашай каманды тры залатыя медалі. Раней у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў у мужчын з нацыянальным рэкордам перамог Уладзімір Чарноў, а ў гэтым жа практыкаванні сярод юніёраў лепшым стаў Арсеній Ліванцоў. Усяго ўдзел у турніры прымаюць больш за 450 стралкоў з Беларусі і Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі