Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2024, 09:54

Фіналісты Кубка Беларусі правядуць сустрэчы 9-га тура нацыянальнага першынства

Фота з архіва
Фота з архіва
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты розыгрышу Кубка Беларусі па футболе першымі правядуць сустрэчы 9-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым паядынку "Іслач" з Мінскага раёна згуляе на выездзе з футбалістамі "Смаргоні" (пачатак у 18.50), а другі фіналіст кубкавага турніру гродзенскі "Нёман" прыме на сваім стадыёне дзяржынскі "Арсенал" (пачатак у 20.45).
 
Заўтра футбалісты "Слуцка" згуляюць у сябе дома з брэсцкім "Дынама", а ў Барысаве мясцовы БАТЭ сустрэнецца з мазырскай "Славіяй". Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца ў суботу, 18 мая. Лідары першынства футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" згуляюць у гасцях з "Гомелем", у Наваполацку "Нафтан" будзе сапернічаць з магілёўскім "Дняпром", а "Мінск" прыме на сваім полі "Віцебск". У апошнім матчы 9-га тура дзеючы чэмпіён краіны мінскае "Дынама" 19 мая згуляе на сваёй арэне з салігорскім "Шахцёрам".
 
Пасля васьмі тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: "Тарпеда-БелАЗ" - 19 ачкоў, "Нёман" - 18, "Дынама" (Брэст) - 16, "Славія" - 16, "Дынама" (Мінск) - 16. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Джуніяр Эфагэ, які забіў шэсць мячоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі