Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 10 месяцаў бягучага года павялічыўся на 44,2 працэнта. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак.
"З надыходам зімы і напярэдадні святочнага сезона ў Беларусі назіраецца значны рост попыту на ўнутраны і ўязны турызм. Гэта радуе, бо краіна прапануе мноства магчымасцей для разнастайнага адпачынку. Мы бачым, як расце якасць паслуг, крэатыўнасць прапаноў, і запрашаем усіх адкрыць для сябе Беларусь з новага зімовага боку. У гэтым годзе ў нас пакуль што маласнежная, а магчыма, і зусім бясснежная зіма. Гэта сур'ёзны выклік для турыстычнай галіны, але беларускія аб'екты да яго гатовы і актыўна перастройваюцца, робячы стаўку на ўсесезоннасць", - адзначыла Кацярына Ганчаронак.
Яна падкрэсліла, што экспарт турыстычных паслуг у гэтым годзе расце. "За 10 месяцаў тэмп росту склаў 144,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024 года, а ў грашовым выражэнні мы дэманструем рэкордныя паказчыкі, лепшыя за апошнія 10 гадоў развіцця турызму, - гэта $331,7 млн", - заявіла намеснік дырэктара.-0-