Раман Галоўчанка
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапрацаваны праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ўнясуць Прэзідэнту 1 лістапада. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка, які таксама ўзначальвае рабочую групу па дапрацоўцы праграмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дакладна абрысавалі прыярытэты, механізмы, задачы і індыкатары, па якіх будзем ацэньваць паспяховасць выканання той ці іншай задачы. Прэзідэнт асабліва звярнуў увагу на тое, што праграма павінна быць, па-першае, рэалістычнай. Па-другое, канкрэтнай. І, па-трэцяе, зразумелай. Мы завяршаем літаральна гэтымі днямі работу. Як і прадпісана распараджэннем, 1 лістапада ўнясём яе кіраўніку дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што на гэтым работа над праграмай не закончыцца. Да яе вынясення ў снежні на разгляд Усебеларускага народнага сходу яшчэ пройдзе абмеркаванне з дэлегацыямі ад рэгіёнаў. Магчыма, будзе яшчэ нейкі фармат. "Мы нацэлены на тое, каб гэта праграма была даступнай, зразумелай, канкрэтнай і хочам, каб кожны чалавек разумеў у нашай краіне, якой яна будзе праз 5 гадоў", - сказаў кіраўнік рабочай групы.-0-