Фота з архіва
18 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Сканцэнтравацца на змяншэнні затрат і заставацца канкурэнтаздольнымі. Такія ключавыя задачы, якія стаяць перад Беларускім металургічным заводам, агучыў намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях, збыце і кіраванні тавараправоднай сеткай БМЗ Уладзімір Чавус на сустрэчы з калектывам упраўлення аўтаматызацыі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
"Заказамі мы забяспечаны. Пры гэтым для загрузкі вытворчых магутнасцей план вытворчасці мы фарміруем з найбольш эфектыўных і выгадных кантрактаў, што дасць магчымасць забяспечыць выплату заработнай платы, выплату падаткаў і выкананне ўсіх фінансавых абавязацельстваў", - расказаў намеснік гендырэктара.
Як было адзначана, за два месяцы 2026 года на БМЗ выплаўлена звыш 206 тыс. т сталі, атрымана каля 189 тыс. т пракату, больш за 17 тыс. т прадукцыі з металу і звыш 17 тыс. т труб.
Больш за 80 працэнтаў прадукцыі БМЗ сёння рэалізуецца ў Расіі. І менеджмент робіць усё магчымае для таго, каб работа прадпрыемства была стабільнай, падкрэсліў Уладзімір Чавус.
"Спажыўцы шукаюць якасны і канкурэнтаздольны тавар. Наша задача - сканцэнтравацца на змяншэнні затрат і заставацца канкурэнтаздольнымі", - рэзюмаваў ён.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей: сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, метызнай і цэхаў інфраструктуры.-0-