25 cтудзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" плануе ў сярэдзіне 2019 года пачаць серыйную вытворчасць кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45 т, працуючых на газавым паліве. Макет такога самазвала прадстаўлены сёння на выстаўцы навукова-тэхнічных дасягненняў да Дня беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Начальнік бюро кампаноўкі БелАЗа Аляксандр Наскавец паведаміў, что доследны ўзор самазвала праходзіць выпрабаванні ў гаспадарцы ў Чалябінскай вобласці Расіі. У гэтым самазвале ў якасці маторнага паліва выкарыстоўваецца толькі сціснуты прыродны газ.
"Другі ўзор цяпер на заводзе, мы яго крыху дапрацавалі - павялічылі ёмістасць паліўных бакаў, для таго каб прадоўжыць час работы ад запраўкі да запраўкі, - сказаў Аляксандр Наскавец. - Серыйную вытворчасць пачнём прыкладна ў сярэдзіне 2019 года, гэта мадэль будзе пастаўлена на канвеер. У бягучым годзе ў планах вытворчасць каля 10 машын на газавым паліве".
У планах у прадпрыемства таксама сабраць газавы самазвал грузападымальнасцю 130 т, затым 90 т і 220 т. "Думаю, што пераз два гады 130-тоннікі будуць вялікімі партыямі ісці ў Расію ў такім выкананні", - адзначыў начальнік бюро.
Газавыя самазвалы запатрабаваны ў Расіі, асабліва ў Якуціі. "Ім прасцей і эканомней запраўляць машыну газам, чым прывозіць паліва за 4-5 тыс. км, таму яно атрымліваецца вельмі дарагім", - растлумачыў Аляксандр Наскавец.
Усяго на выстаўцы ў НАН прадстаўлена больш за 220 новых распрацовак. Маштабная экспазіцыя праводзіцца для дэманстрацыі рэзультатаў навуковых даследаванняў і распрацовак навукі краіны, эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і праводзімай работы па ўмацаванні сувязі навукі з вытворчасцю.-0-