Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2024, 09:55

Беларускія вытворцы ў 2023 годзе сталі пастаўляць у Кітай тавары па 134 новых пазіцыях

 

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы ў 2023 годзе сталі пастаўляць у Кітай тавары па 134 новых пазіцыях. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Аляксандр Чарвякоў, паведамляе БЕЛТА.

У структуры экспарту лідзіруе прадукцыя хімічных вытворчасцей: розныя віды мінеральных угнаенняў, поліаміды. Другое месца ў топе займаюць прадукты харчавання (малочка, прадукцыя жывёлагадоўлі, рапсавы алей і інш), трэцяе - прадукцыя дрэваапрацоўкі. "Гэта тры асноўныя галіновыя флагманы, прадукцыя якіх карыстаецца найбольшым попытам", - адзначыў пасол.

Мінулы год для айчынных прадпрыемстваў склаўся ўдачна. "Мы пастаўлялі на кітайскі рынак больш як 330 таварных пазіцый (экспарт сфарміраваны 332 таварнымі пазіцыямі), - адзначыў Аляксандр Чарвякоў. - Толькі ў мінулым годзе ўвялі 134 новыя таварныя пазіцыі. Гэта мясныя кансервы, пачалі пастаўляць марожанае, пшанічную муку, сухое бульбяное пюрэ. Пастаўляем пад'ёмныя машыны, таксама кармы для жывёл і гэтак далей".

Разам з тым, паводле слоў Аляксандра Чарвякова, увайсці на кітайскі рынак складана для любога вытворцы, што абумоўлена дастаткова вялікай канкурэнцыяй. "Там прысутнічаюць кампаніі з усяго свету і вельмі высокія патрабаванні з боку кітайскіх пакупнікоў. Прадукцыя павінна прыходзіць на кітайскі рынак вельмі высокай якасці па прымальнай цане", - дадаў пасол.
Аляксандр Чарвякоў. Скрыншот відэа тэлеканала АНТ

Па выніках года экспарт беларускіх тавараў склаў $1,6 млрд, што на 20 працэнтаў больш, чым у 2022 годзе. "І ўрад Беларусі, і нашы прадпрыемствы сістэмна цяпер працуюць на кітайскім рынку, павялічваюцца продажы. Але экспартны патэнцыял значна вышэйшы", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Таксама ён пракаменціраваў розніцу ў статыстыцы тавараабароту з боку Беларусі і Кітая. Абедзве лічбы правільныя. "Розніца паміж статыстыкай беларускай і кітайскай заключаецца ў розных методыках, падыходах і часе ўліку, - сказаў пасол. - Прывяду прыклад. З Кітая, дапусцім, груз адгружаецца ў сярэдзіне снежня. Ён пападае ў кітайскі экспарт, але прыходзіць да нас ужо ў лютым - і ў нас ён у статыстыцы наступнага года. Гэта разбежка была заўсёды".

Акрамя таго, Аляксандр Чарвякоў паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне па стварэнні культурнага цэнтра Беларусі ў Пекіне. "Гэта дасць нам зусім іншыя перавагі, таму што работа будзе адбывацца пастаянна", - адначыў ён, дадаўшы, што ў мінулым годзе ў сталіцы Кітая адкрыўся рэстаран беларускай кухні.

У планах на 2024 год - правесці маштабны эканамічны форум з удзелам рэгіёнаў Кітая і Беларусі ў Мінску, іншыя цікавыя мерапрыемствы і візіты. "Не хацелася б апярэджваць падзеі, але 2024 год будзе не менш насычаны, чым мінулы", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі