ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 чэрвеня 2022
Мінск +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2022, 15:07

"Беларуськалій" запатрабуе ад Літоўскіх чыгунак кампенсацыю з-за скасавання кантракта

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларуськалій" запатрабуе ад Літоўскіх чыгунак поўную кампенсацыю ўсіх страт, звязаных са скасаваннем кантракта на перавозку ўгнаенняў. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі тэлеканала, у Вільнюсе ўжо атрымалі адпаведнае пісьмо з папярэджаннем. Пазіцыя прадпрыемства заключаецца ў тым, што заплаціць Літоўскім чыгункам давядзецца ўсім, хто панясе страты, у тым ліку партнёрам "Беларуськалія" ў іншых краінах.

Акрамя таго, як раней паведамлялася, у выпадку разрыву кантракта, літоўцам давядзецца выплаціць штраф не менш за 600 тыс. еўра.

Балтыйская дзяржава выкарыстоўвае свае чыгункі ў якасці інструмента санкцый і з 1 лютага мае намер парушыць свае дагаворныя абавязацельствы і спыніць транзіт угнаенняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі