Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 красавіка 2013, 18:53

Беларусі і ААЭ трэба пераходзіць ад гандлёвага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага - М.Мясніковіч

24 красавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусі і Аб'яднаным Арабскім Эміратам трэба пераходзіць ад гандлёвага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ва ўрадзе з дзяржаўным міністрам па замежных справах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, старшынёй эмірацкай часткі сумеснага камітэта па супрацоўніцтву паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ Анварам Гаргашам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь разглядае ААЭ як аднаго са стратэгічных партнёраў, сапраўднага сябра на Блізкім Усходзе, падкрэсліў прэм'ер-міністр. Паміж краінамі існуе высокі ўзровень палітычнага даверу, сфарміравана нядрэнная дагаворная база, што дае магчымасць ажыццяўляць шматлікія праекты і дамоўленасці. Добрым дадаткам да гэтага стала стварэнне сумеснага камітэта па супрацоўніцтву паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ. Гэта вельмі важны інструмент развіцця сумесных эканамічных, палітычных і сацыяльных праектаў, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

"Беларусі і ААЭ ад проста гандлёвага супрацоўніцтва трэба пераходзіць да больш высокай фазы - інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - упэўнены прэм'ер-міністр. Гэта тэма раней ужо абмяркоўвалася бакамі. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў на сустрэчы ва ўрадзе разгледзець некаторыя з магчымых сумесных інвестыцыйных праектаў. "Я думаю, што гэта вельмі выгадны бізнес для вашых кампаній", - адзначыў ён.

Акрамя таго, прэм'ер прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія датычацца стварэння адпаведнай інфраструктуры для работы беларускай тэхнікі на аб'ектах ААЭ. Краіны, на думку беларускага прэм'ер-міністра, не да канца выкарыстоўваюць сумесны патэнцыял па ўзаемнаму гандлю харчовымі таварамі.

"У Беларусі і ААЭ ёсць вялікі ўзаемны патэнцыял, які пакуль яшчэ недастаткова раскрыты ў інтарэсах нашых краін", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч. Візіт эмірацкай дэлегацыі ў Беларусь і пачатак работы міжурадавага камітэта, на думку прэм'ера, адкрывае новую старонку ў супрацоўніцтве краін і будзе садзейнічаць паспяховаму ажыццяўленню сумесных камерцыйных праектаў.

Анвар Гаргаш падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём, падкрэсліўшы, што для ААЭ вельмі важна развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі і пераход яго на больш высокі, якасна новы ўзровень.

ААЭ з'яўляюцца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. У 2012 годзе аб'ём экспарту тавараў Беларусі ў ААЭ дасягнуў $20,8 млн. (121,9 працэнта ў параўнанні з 2011 годам). Імпарт тавараў склаў $17,1 млн., або 202,5 працэнта да 2011 года. Асноўныя пазіцыі экспарту ў 2012 годзе - злучэнні, у саставе якіх функцыянальная нітрыльная група, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, антыаксіданты, інгібітары, загушчальнікі, тытунёвыя вырабы. Экспарт паслуг у ААЭ ў 2012 годзе дасягнуў $28,6 млн., або 148 працэнтаў да ўзроўню 2011 года (транспартныя, архітэктурныя і тэхнічныя, гандлёвыя, турыстычныя паслугі, паслугі сувязі). Імпарт склаўся на ўзроўні $235,8 млн., у тым ліку на долю будаўнічых паслуг прыпадала $225,2 млн.

На тэрыторыі ААЭ дзейнічаюць два суб'екты тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў - прадстаўніцтва ЗАТ "Белтэхэкспарт" - "Белтэх Экспарт ФЗЕ" і філіял РУП "Авіякампанія "Трансавіяэкспарт". З 2010 года (без утварэння юрыдычнай асобы) ажыццяўляюць функцыі прадстаўніцтва спецыялісты ААТ "МЗКЦ". У Беларусі зарэгістравана 14 прадпрыемстваў з удзелам капіталу з ААЭ. У 2012 годзе з ААЭ прыцягнута інвестыцый на суму $22,6 млн. (у 3,6 раза больш, чым у 2011 годзе), у тым ліку прамых - $1,7 млн.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі