Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2025, 19:48

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні

Фота з архіва
Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні. Размова аб гэтым ішла на перагаворах міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова з дэлегацыяй Рэспублікі Узбекістан на чале з першым намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Ілхомам Наркулавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Удзел у перагаворах таксама прынялі намеснікі міністра прамысловасці Беларусі Леанід Рыжкоўскі і Дзяніс Бакей, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне перспектыў і магчымасцей рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў у галіне машынабудавання.

Беларускі бок падкрэсліў высокі патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння і выказаў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з узбекскімі партнёрамі. Сярод напрамкаў прыярытэтнымі названы развіццё прамысловай кааперацыі ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, пастаўкі рухавікоў і кар'ернай тэхнікі, супрацоўніцтва ў сферы станкабудавання.

Удзельнікі перагавораў падкрэслілі важнасць умацавання вытворчых сувязей, укаранення перадавых тэхналогій і сумеснага асваення новых рынкаў збыту прадукцыі. Пацверджана цікавасць абодвух бакоў да актывізацыі ўзаемадзеяння, стварэння ўмоў для ўстойлівага росту аб'ёмаў вытворчасці і экспарту канкурэнтаздольнай машынабудаўнічай прадукцыі беларуска-ўзбекскага паходжання.

У Мінпраме звярнулі ўвагу, што сустрэча прайшла канструктыўна і заклала аснову для паспяховага прадаўжэння перагаворнага працэсу і пачатку практычнай рэалізацыі сумесных ініцыятыў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі