Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 верасня 2022, 10:00

Самабытную культуру Глускага раёна прэзентуюць у Магілёве

22 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Творчая прэзентацыя Глускага раёна пройдзе сёння ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Мерапрыемства стане працягам маштабнага фестывалю народнай творчасці "Беларусь родная, музычная, народная", прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

У жыхароў і гасцей Магілёва з'явіцца магчымасць азнаёміцца з самабытнай культурай Глускага раёна. Для гасцей падрыхтавалі розныя майстар-класы, выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці і іншых арганізацый раёна. Яркім акцэнтам мерапрыемства стане вялікі творчы канцэрт лепшых калектываў і выканаўцаў Глускага раёна.

Як адзначылі арганізатары, кожны раён Магілёўскай вобласці - унікальны ў сваім культурным напаўненні. "Хочацца паказаць людзям нашу багатую і самабытную культуру. Акрамя таго, такія творчыя прэзентацыі знаёмяць гасцей свята з традыцыямі нашых продкаў, якія майстры беражліва захоўваюць і ўвасабляюць у жыцці сучаснага грамадства. Гэта дапамагае нам не толькі ведаць сваю культуру і гісторыю, але і захоўваць сувязь паміж пакаленнямі", - адзначылі ў абласным метадычным цэнтры.

Пачатак канцэрта ў 17.30. Да гэтага ў метадычным цэнтры будуць працаваць тэматычныя выстаўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі