Стужка навiн
16
.04.26
14:14
Грамадства
У Беларусі будуць штрафаваць за дрэнную якасць паслуг сотавай сувязі
Кіраўнік дзяржавы 15 красавіка 2026 года падпісаў закон "Аб змяненні
кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці", які прадугледжвае
адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП).
14:02
Спорт
"Не знайшлі ключы да саперніка". Квартальнаў аб паражэнні ад "Ак Барса"
У чвэрцьфінале Кубка Гагарына "зубры" ўсухую вылецелі ад "Ак Барса" (0:4
у серыі). Па ходзе чацвёртага матчу ў Казані, які стаў апошнім, мінчане
ўступалі тры шайбы, у канцы трэцяга перыяду закінулі двойчы, але ўсё ж
прайгралі з лікам 2:3.
13:07
Эканоміка
Мінсельгасхарч: закон аб аквакультуры дазволіць даць старт новым рыбным вытворчасцям
У Палату прадстаўнікоў урадам у красавіку ўнесены праект закона "Аб аквакультуры". Законапраектам устанаўліваюцца прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы ў галіне аквакультуры, у тым ліку абароны правоў і законных інтарэсаў юрыдычных асоб.
13:06
Эканоміка
Аб'ём прамвытворчасці ў Беларусі ў І квартале склаў 51,7 млрд рублёў
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 2,2 працэнта, у апрацоўчай знізілася на 5,7 працэнта.
12:57
Палітыка
Дэлегацыя парламентарыяў з Венесуэлы наведвае Беларусь
У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з рабочай групай Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Венесуэлы,
кіраўніцтвам маладзёжных саветаў пры Палаце прадстаўнікоў і Савеце
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, маладзёжнага крыла
партыі "Белая Русь", Камуністычнай партыі Беларусі і ГА "Беларускі
рэспубліканскі саюз моладзі". Адбудзецца таксама наведванне шэрага
беларускіх прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры.
12:53
Грамадства
Якога надвор'я чакаць беларусам 17 красавіка, расказалі сіноптыкі
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі
пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы
туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.
12:41
Эканоміка
Новую пароду перапёлак плануюць вывесці ў Беларусі
Аб гэтым паведаміла журналістам дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна
Талкачова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Аляксандрам
Турчыным.
12:14
Грамадства
Адзіны лічбавы контур: Міністэрства аховы здароўя ўкараняе новую сістэму абмену данымі
Пытанне інтэграцыі баз даных Міністэрства аховы здароўя з іншымі
арганізацыямі даволі тонкае і пастаянна знаходзіцца на парадку дня.
Спецыялісты міністэрства пагутарылі з калегамі з розных ведамстваў,
выпрацавалі адзіныя механізмы ў плане тэхнічных мер і цяпер рыхтуюцца да
таго, каб пратэсціраваць адну з медслужбаў па перадачы даных і іх
адпаведнай абароне.
12:05
Эканоміка
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў І квартале вырас на 6 працэнтаў
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з
пачатку года склаў 31,4 рубля супраць 28 рублёў за аналагічны перыяд
папярэдняга года.
11:56
Эканоміка
Тавараабарот Беларусі і Казахстана за 2025 год вырас на 24 працэнты
Па выніках мінулага года аб'ём тавараабароту вырас на 24 працэнты,
беларускі экспарт павялічыўся на 22 працэнты і ўпершыню ў гісторыі
перавысіў $1 млрд.
11:53
Эканоміка
Экспартны форум "Беларусь мясная" стартаваў у Мінску
16-17 красавіка ў Мінску праходзіць галіновы форум "Беларусь мясная" -
ключавая прафесійная пляцоўка для вытворцаў, перапрацоўшчыкаў, рытэйлу,
пастаўшчыкоў тэхналогій і экспертаў з Беларусі і Расіі.
10:43
Эканоміка
Салігорская птушкафабрыка плануе пастаўляць сваю прадукцыю ў Кітай
"Краіны, у якія мы экспартуем сёння сваю прадукцыю, - гэта Расійская
Федэрацыя, Арменія, Грузія. Узбекістан зацікавіўся нашай прадукцыяй.
Кітай мы разглядаем як нашага будучага партнёра. Цяпер трэба атрымаць
дазвольныя дакументы. Наша прадукцыя запатрабавана, усё прадаецца, на
складах нічога не застаецца", - сказала Іна Талкачова.
10:30
Грамадства
"Калі б не прыйшлі да мяне, невядома, кім бы цяпер былі". Трэнер па рукапашным баі аб тым, як спорт мяняе падлеткаў
Афіцэр часцей цэнтральнага падпарадкавання і прызёр
рэспубліканскіх, еўрапейскіх чэмпіянатаў па панкратыёне і рукапашным баі
Аляксандр Максіменка сумяшчае армейскія будні з патрыятычным выхаваннем
падлеткаў.
10:20
Палітыка
Рыжанкоў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД
Удзельнікі пасяджэння заслухаюць выступленні кіраўнікоў дэлегацый
дзяржаў - удзельніц СНД, абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях
міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце СНД.
