Сцяг Чацвер, 30 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2026, 18:31

Як беларусы будуць адпачываць у маі, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры выходныя запар і адзін скарочаны рабочы дзень чакаюць беларусаў у маі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Нерабочымі, святочнымі днямі ў маі з'яўляюцца Дзень працы (1 мая) і Дзень Перамогі (9 мая). Паколькі ў гэтым годзе Дзень працы выпадае на пятніцу, беларусаў чакаюць трохдзённыя выхадныя з 1 па 3 мая. Дзень Перамогі ў гэтым годзе будзе адзначацца ў суботу, таму перадсвяточны рабочы дзень 8 мая скарочаны на адну гадзіну.

"Калі вы працуеце на 0,5 стаўкі, то ў перадсвяточны дзень, 8 мая, ваш рабочы час скарачаецца не на цэлую гадзіну, а прапарцыянальна - на 30 мінут. Калі ж скарачэнне ў перадсвяточны дзень немагчыма, напрыклад, па ўмовах бесперапыннай вытворчасці, гэта перапрацоўка павінна быць кампенсавана дадатковым адпачынкам або павышанай аплатай як звышурочная работа", - растлумачылі ў прэс-службе.

Пры гэтым разліковая норма рабочага часу ў маі пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю - 159 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным у нядзелю - таксама 159 гадзін. Норма ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацабароны ад 16 верасня 2025 года нумар 95 "Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2026 год".
"Святочныя нерабочыя дні, якія прыпадаюць на перыяд працоўнага водпуску, у лік каляндарных дзён водпуску не ўключаюцца і не аплачваюцца", - нагадалі ў ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі