Стужка навiн
14
.04.26
12:18
Спорт
У Мадрыдзе і Ліверпулі вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты англійскага "Ліверпуля" на сваім полі паспрабуюць узяць
рэванш у дзеючага пераможцы чэмпіёнскай Лігі "Пары Сен-Жэрмена" за
паражэнне ў французскай сталіцы з лікам 0:2. Сустрэча пачнецца ў 22.00 і
будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Спорт ТБ".
12:03
Эканоміка
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг у Беларусі за студзень-люты склала 7,3 працэнта
Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка 2026 года склала 103,1 млрд
рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 12,1 млрд рублёў, або 11,7 працэнта
ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
11:52
Прэзідэнт
Развіццё паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці стала тэмай нарады ў Лукашэнкі. Чаго чакаць у новай пяцігодцы
Указы Прэзідэнта па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прымаліся раней у 2015 і 2020 гадах.
11:48
Спорт
Развіццё і падтрымка маладых спартсменаў стануць адной з галоўных тэм Нацыянальнага форуму атлетаў
Пяты Нацыянальны форум атлетаў адбудзецца 15 красавіка ў Мінску. Гэты
адукацыйны праект арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам
Беларусі сумесна з Расійскім міжнародным алімпійскім універсітэтам.
11:41
Эканоміка
У Беларусі ў сакавіку прадоўжылася дэвалютызацыя эканомікі
Павышэнне даверу да нацыянальнай валюты садзейнічае ўстойліваму росту
рублёвых зберажэнняў. Сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазітаў за
12 месяцаў павялічылася на 22,9 працэнта, у тым ліку фізічных асоб - на
40 працэнтаў.
11:24
Прэзідэнт
"Трэба напоўніць рынак рыбай". Лукашэнка даручыў тыражаваць вопыт рыбгаса "Палуж"
"Трэба напоўніць рынак рыбай. Тым больш ёсць магчымасць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба запісаць, каб Шулейка і Ісачанка (віцэ-прэм'ер Юрый Шулейка і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. - Заўвага БЕЛТА) зрабілі дзесяць такіх комплексаў. Трэба далей тыражаваць".
11:16
Спорт
Беларускі згуляюць з армянкамі ў кваліфікацыі жаночага ЧС па футболе
Сёння ў Ерэване падапечныя Вячаслава Грыгарава сустрэнуцца з камандай
Арменіі. Гульню, якая пачнецца ў 15.00 на полі рэспубліканскага
стадыёна, рассудзіць аўстрыйская брыгада арбітраў на чале з Сарай Целек.
У першым туры спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе C6 зборная Беларусі
абыграла ў Астане каманду Казахстана з лікам 1:0, а армянкі ўступілі
казахстанскім футбалісткам з рэзультатам 0:3.
11:14
У свеце
СМІ: новы раўнд перагавораў ЗША і Ірана можа прайсці ў Ісламабадзе або Жэневе
Абмяркоўваецца магчымасць арганізацыі паўторнай сустрэчы ў Ісламабадзе,
сталіцы Пакістана. У той жа час прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі
лічаць, што Жэневу можна разглядаць як яшчэ адзін варыянт для
правядзення раўнда перагавораў.
10:53
Грамадства
Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося звальненне ваеннаслужачых тэрміновай службы ў запас
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшаноўванню воінаў, прайшлі ў 38-й
асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, 19-й асобнай
гвардзейскай механізаванай брыгадзе і 120-й асобнай гвардзейскай
механізаванай брыгадзе.
10:44
Палітыка
Беларусь удзельнічае ў нарадзе бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы ў Вене
Удзел у аглядных нарадах дагаворных бакоў з'яўляецца часткай міжнародных
абавязацельстваў краіны ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
10:39
Прэзідэнт
Лукашэнку прапанавалі пашырыць вытворчасць каштоўных парод рыб
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выніках работы рыбаводчай галіны за мінулы год і перспектывах яе развіцця ў бягучай пяцігодцы, уключаючы меры па нарошчванні вытворчасці рыб каштоўных парод.
10:31
Грамадства
Першы дзень Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій сабраў звыш 3 тыс. саіскальнікаў
У Беларусі 13 красавіка прайшоў першы з пяці дзён Рэспубліканскага
маладзёжнага кірмашу вакансій. Маладым саіскальнікам было прапанавана
больш як 2 тыс. вакансій, з якіх звыш 750 прызначаны для непаўналетніх. У
кірмашы прынялі ўдзел 263 наймальнікі і 3,1 тыс. маладых людзей.
09:55
Прэзідэнт
Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць
Прэзідэнт азнаёміўся з вынікамі работы рыбаводчай галіны за мінулы год і перспектывамі яе развіцця ў бягучай пяцігодцы, уключаючы
меры па нарошчванні вытворчасці рыб каштоўных парод.
09:30
Спорт
"Славуціч" і "Металург" пачынаюць фінальную серыю Кубка Прэзідэнта
Смаленскі клуб дабраўся да серыі за чэмпіёнства ўжо на другі год свайго
ўдзелу ў экстралізе. Рэгулярны чэмпіянат "Славуціч" закончыў пятым, у
першым раўндзе плэй-оф прайшоў "Ліду" (4:1), а ў чвэрцьфінале выбіў з
барацьбы салігорскі "Шахцёр" (4:2).
