Стужка навiн
20
.01.26
09:01
Грамадства
Як атрымаць тэхпашпарт на кватэру, калі папярэдні ўладальнік яго на перадаў, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці
У Дзяржкаммаёмасці адзначылі, што неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльную
арганізацыю па рэгістрацыі нерухомай маёмасці па месцы знаходжання
аб'екта.
09:00
Грамадства
Галалёдзіца і да -15°С чакаецца 20 студзеня ў Беларусі
Будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Месцамі магчымы
туман, шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер
прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
19
.01.26
19:57
Грамадства
Наколькі вырастуць пенсіі з 1 лютага, расказалі ў Мінпрацы
Як растлумачылі ў ведамстве, з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных
пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з выпадку страты
карміцеля.
19:40
Палітыка
Беларусь у медыйнай прасторы РФ. Акуловіч і Захарава абмеркавалі супрацоўніцтва ў інфармсферы
"Прадметна абмеркавалі бягучыя пытанні беларуска-расійскага
супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, абмяняліся думкамі па асвятленні
беларускай тэматыкі ў расійскай медыйнай прасторы. Намецілі тэрміны
правядзення чарговага раўнда кансультацый паміж МЗС па пытаннях
інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і работы са СМІ", -
расказалі ў прэс-службе.
18:56
Прэзідэнт
Што ў пісьме Лукашэнку ад Трампа. Поўны змест без купюр
У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступіў асабісты
зварот ад Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у якім Беларусі ў кантэксце
ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета
міру - новай міжнароднай арганізацыі. Прапанова, як заявілі ў МЗС, была
даложана кіраўніку беларускай дзяржавы і ўспрынята ім станоўча.
18:45
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага
Фінансаванне расходаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў,
прадугледжаных на выплату пенсій законам "Аб бюджэце дзяржаўнага
пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь
на 2026 год".-0-
18:23
Грамадства
У Беларусі зацвердзілі новыя правілы па ахове працы пры эксплуатацыі сістэм медыцынскага газазабеспячэння
Як растлумачылі ў міністэрстве, новыя правілы ўстанаўліваюць
патрабаванні па ахове працы пры эксплуатацыі сістэм медыцынскага
газазабеспячэння (СМГ), уключаючы тэхнічнае абслугоўванне, рамонт,
захоўванне і транспарціроўку балонаў са сціснутымі медыцынскімі газамі.
18:01
Спорт
Шайба беларуса Паліўкі прынесла "Металургу" восьмую перамогу запар у КХЛ
У панядзелак, 19 студзеня, клуб з Магнітагорска на выездзе сустракаўся з
хабараўскім "Амурам". Па ходзе трэцяга перыяду ўральцы ўступалі з лікам
2:3, але ў апошнія пяць мінут матчу вырвалі перамогу - 4:3.
17:41
Спорт
Вызначаны склад зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе
Фінальная стадыя 13-га чэмпіянату Еўропы па міні-футболе пройдзе з 21
студзеня па 7 лютага 2026 года ў Латвіі, Літве і Славеніі.
16:58
Спорт
Каманду Беларусі на дамашнім этапе Кубка Садружнасці прадставяць 16 біятланістаў
У склад нашай мужчынскай каманды ўвайшлі Антон Смольскі, Дзмітрый
Лазоўскі, Сцяпан Данілаў, Мікіта Лабастаў, Ілья Аўсеенка, Максім
Варабей, Павел Бялько, Іван Тулацін і Глеб Арлоўскі.
16:55
Культура
Стартаваў прыём заявак на конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок-2026"
У конкурсе прымаюць удзел адораныя вакалісты ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў
(у чатырох узроставых групах) уключна па стане на дзень пачатку
правядзення конкурсу.
16:30
Грамадства
Асаблівы акцэнт на інфраструктуры. Новы кіраўнік тургаліны расказаў аб прыярытэтах развіцця сферы
"Нацыянальнае агенцтва па турызме з'яўляецца ключавым суб'ектам у галіне
і каардынуе ўсю палітыку па турыстычным напрамку", - растлумачыў Кірыл
Машарскі.
16:25
Палітыка
Трамп у асабістым звароце да Лукашэнкі прапанаваў Беларусі стаць заснавальнікам Савета міру
"Мы таксама разглядаем гэту прапанову як прызнанне асабістых заслуг і
міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы. Прапанова была
даложана Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўспрынята ім станоўча", -
падкрэслілі ў МЗС.
16:06
Эканоміка
Сярэдняя стаўка па новых рублёвых укладах фізічных асоб на тэрмін звыш года склала ў снежні 14,6 працэнта гадавых
Найбольш даходнымі былі дэпазіты з тэрмінам вяртання ад года да двух
гадоў: сярэдняя працэнтная стаўка па іх склалася на ўзроўні 14,8
працэнта гадавых.
15:50
Палітыка
МЗС: у ліку пацярпелых у выніку крушэння паяздоў у Іспаніі беларускіх грамадзян няма
"Цяпер інфармацыі аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія загінулі або
атрымалі траўмы, не паступала. Пасольства Рэспублікі Беларусь у
Каралеўстве Іспанія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі
органамі ўлады і прадаўжае ўважліва сачыць за сітуацыяй", - паведамілі ў
знешнепалітычным ведамстве.
