17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 22 па 28 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Акцыя адбудзецца ў сталіцы 18-ы раз. Удзел у ёй прымуць 66 аб'ектаў грамадскага харчавання. Гасцям прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні: салата з курыцы з агароднінай і мядова-гарчычнай запраўкай - Br5; салянка шляхецкая - Br3; бужаніна з печанай агароднінай і смятанным соусам - Br11,5; бульбяныя калдуны з мясам і смятанай - Br7; печаны яблык з тварожнымі блінчыкамі - Br5.
Прынцып Тыдня беларускай кухні - адзіная рэцэптура і цана незалежна ад тыпу і класа аб'екта. Стравы распрацаваны сумесна з шэф-поварам рэстарана "Сядзіба". З пералікам удзельнікаў можна азнаёміцца на сайце ўстановы.-0-