Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2016, 17:38

Каля 85 працэнтаў даўжнікоў за камуналку ў Мінску - фінансава забяспечаныя людзі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 85 працэнтаў даўжнікоў за камуналку ў Мінску з'яўляюцца фінансава забяспечанымі людзьмі. Аб гэтым паведаміў на выязным семінары на тэму "Жыллёва-камунальная гаспадарка як адзін з асноўных напрамкаў развіцця Мінска" першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі да трох месяцаў, як паказаў аналіз, у асноўным маюць фінансава забяспечаныя людзі. Гэта сведчыць аб іх халатным стаўленні да гэтага пытання. Мы два разы ўносілі прапанову ва ўрад аб павелічэнні пені за пратэрміноўку плацяжоў за камунальныя паслугі ў 10 разоў. Але гэту ідэю пакуль не падтрымалі", - сказаў Уладзімір Кухараў.

На 1 студзеня запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў сталіцы склала Br11 млрд 291 млн. У горадзе налічваецца 22 тыс. 859 асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю за жыллёва-камунальныя паслугі. З іх 21 тыс. 640 маюць запазычанасць да трох месяцаў. Больш як паўгода не аплачваюць камунальныя паслугі 358 плацельшчыкаў. Яшчэ 57 даўжнікоў ігнаруюць жыроўкі звыш трох гадоў.

За мінулы год неплацельшчыкам выслана каля 50 тыс. папярэджанняў аб прыпыненні аказання жыллёва-камунальных паслуг. Адключалі ваду і святло 16 тыс. 513 даўжнікам. За 2015 год аформлена 11,9 тыс. выканаўчых надпісаў у натарыяльную кантору, з іх 7,7 тыс. выкананы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі