Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2016, 19:29

Аплаціць удзел у ЦТ можна будзе праз АРІП

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уносіць плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў Беларусі можна будзе з дапамогай адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2016 года нумар 280, паведамляе БЕЛТА.

У прэс-службе беларускага ўрада растлумачылі, што новаўвядзенне дасць магчымасць спрасціць працэдуру прадастаўлення дакументаў ва ўстановы адукацыі для ўдзелу ў ЦТ.

Так, абітурыентам не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае факт аплаты, паколькі ўся інфармацыя аб плацяжах будзе акумулявацца ў сістэме АРІП. Доступ да яе атрымаюць установы адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Выкарыстанне АРІП дасць магчымасць аплачваць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні праз інтэрнэт і інфакіёскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі