Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2016, 12:14

Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння - Лукашэнка

18 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час перагавораў з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўні запуск беларускага спадарожніка з кітайскага касмадрома Січан і стварэнне сучасных абаронных сістэм вывелі на новую, вельмі даверную вышыню наша тэхналагічнае партнёрства. Нараўне з інвестыцыйным яно павінна стаць галоўным рухавіком двухбаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт не сумняваецца, што другое пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве будзе выніковым і дасць магчымасць вызначыць канкрэтныя напрамкі далейшага эфектыўнага развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Мэн Цзяньчжу за пільную ўвагу да пытанняў умацавання беларуска-кітайскай дружбы і партнёрства. "Думаю, што на гэтым шляху ў нас усё атрымаецца", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка ў канцы верасня плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітамЛукашэнка ў канцы верасня плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітам
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае асабістай сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, традыцыйна даверлівага абмену меркаваннямі ў ходзе дзяржаўнага візіту, які плануецца на канец верасня.

Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну паспяховага правядзення Ханчжоўскага саміту "Вялікай дваццаткі"
"Ваша краіна рыхтуецца цяпер прыняць саміт "Вялікай дваццаткі", - адзначыў Прэзідэнт. - Упэўнены, Кітай прапануе на гэтым форуме свой погляд на вырашэнне праблем у сусветнай эканоміцы і палітыцы. Я прашу вас перадаць майму сябру Сі Цзіньпіну пажаданні поспехаў у правядзенні Ханчжоўскага саміту".

Кітай разглядае маючы адбыцца візіт Лукашэнкі як важнейшую падзею - Мэн ЦзяньчжуКітай разглядае маючы адбыцца візіт Лукашэнкі як важнейшую падзею - Мэн Цзяньчжу
Мэн Цзяньчжу падкрэсліў, што ён прыехаў з прадстаўнічай кітайскай дэлегацыяй у тым ліку для падрыхтоўкі візіту беларускага лідара ў Кітай.

Кітайскі бок адзначае ўсёабдымны характар супрацоўніцтва з Беларуссю
Ён канстатаваў высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу і ўзаемную падтрымку на буйных міжнародных мерапрыемствах. "Мы рашуча падтрымліваем адзін аднаго па важнейшых праблемах, якія маюць узаемны інтарэс", - адзначыў Мэн Цзяньчжу.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі