Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 жніўня 2016, 12:31

Кітайскі бок адзначае ўсёабдымны характар супрацоўніцтва з Беларуссю

18 жніўня, Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайскі бок адзначае ўсёабдымны характар супрацоўніцтва з Беларуссю. На гэтым акцэнтаваў увагу член Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратар палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзякуючы лідарам дзвюх краін кітайска-беларускія адносіны ўмацоўваюцца і развіваюцца, падкрэсліў Мэн Цзяньчжу. "Я поўнасцю падзяляю вашу высокую ацэнку нашых дружалюбных адносін, якія маюць усёабдымны характар і датычацца розных галін", - адзначыў кітайскі госць.

Ён канстатаваў высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу і ўзаемную падтрымку на буйных міжнародных мерапрыемствах. "Мы рашуча падтрымліваем адзін аднаго па важнейшых праблемах, якія маюць узаемны інтарэс", - адзначыў Мэн Цзяньчжу.

Член Палітбюро ЦК КПК таксама высока ацаніў ролю беларускага лідара і яго падтрымку ў развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Мэн Цзяньчжу падкрэсліў, што на другім пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ў рабочым парадку будуць разгледжаны многія пытанні, якія датычацца рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі