Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2016, 11:44

Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну паспяховага правядзення Ханчжоўскага саміту "Вялікай дваццаткі"

18 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажадаў Старшыні КНР Сі Цзіньпіну поспехаў у правядзенні саміту "Вялікай дваццаткі", які ў пачатку верасня пройдзе ў кітайскім горадзе Ханчжоў. Гэтыя пажаданні кіраўнік дзяржавы агучыў сёння ў час сустрэчы з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваша краіна рыхтуецца цяпер прыняць саміт "Вялікай дваццаткі", - адзначыў Прэзідэнт. - Упэўнены, Кітай прапануе на гэтым форуме свой погляд на вырашэнне праблем у сусветнай эканоміцы і палітыцы. Я прашу вас перадаць майму сябру Сі Цзіньпіну пажаданні поспехаў у правядзенні Ханчжоўскага саміту".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў Беларусі ўважліва назіраюць за ростам міжнароднага аўтарытэту КНР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі