Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2016, 11:49

Лукашэнка ў канцы верасня плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітам

18 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў канцы верасня плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час перагавораў з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае асабістай сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, традыцыйна даверлівага абмену меркаваннямі ў ходзе дзяржаўнага візіту, які плануецца на канец верасня.

"За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай зрабілі вельмі многае для ўмацавання двухбаковых сувязей, - упэўнены Прэзідэнт. - У нашым дыялогу абсалютна няма закрытых тэм і нявырашаных праблем".

На яго думку, інтэнсіфікацыя кантактаў паміж дзвюма краінамі назіраецца ва ўсіх без выключэння сферах. Так, праведзены ў маі мінулага года беларуска-кітайскі бізнес-форум надаў новы імпульс наладжванню міжрэгіянальных сувязей. Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, з боку кітайскіх рэгіёнаў усё больш праяўляецца практычны інтарэс да цеснага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі