Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2018, 11:14

Лукашэнка прымае ўдзел у адкрыцці міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прымае ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэн БЕЛТА.

Удзельнікі форуму - вядомыя касманаўты, вучоныя і даследчыкі з замежных дзяржаў, у тым ліку ЗША, Кітая, Расіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Швейцарыі, Італіі, Індыі. У адкрыцці кангрэса таксама прымаюць удзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх і навуковых арганізацый, навучальных устаноў, галіновых прадпрыемстваў і дыпламатычнага корпуса. Усяго цырымонію наведаюць амаль 450 чалавек.

На мерапрыемстве абмяркуюць развіццё касмічных даследаванняў у свеце, ролю Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у развіцці пілатуемай касманаўтыкі, уклад Беларусі ў асваенне касмічнай прасторы.

Паралельна ў выставачным павільёне разгарнулася экспазіцыя на тэму асваення космасу, у час якой удзельнікі цырымоніі азнаёмяцца з гісторыяй Беларусі, яе поспехамі ў галіне касмічных даследаванняў. Касманаўтам прадэманструюць беларускія тэхналогіі стварэння аптычнай апаратуры высокага распазнавання, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасцю, апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, пакажуць вынікі рэалізацыі серыі касмічных праграм Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі