Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 13:33

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 12.00 перасягае 45 працэнтаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі, паводле даных на 12.00, складае 45,57 працэнта, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 39,08 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 49,81 працэнта, Гомельскай - 50,41 працэнта, Гродзенскай - 44,86 працэнта, Мінскай - 45,38 працэнта, Магілёўскай - 48,59 працэнта і ў Мінску - 42,21 працэнта.

Лідзія Ярмошына дадала, што паводле звестак выбарчых камісій, за выбарамі назірае ўжо больш за 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Скаргі ад іх у ЦВК паступаюць, але не ўсе яны абгрунтаваныя. "Частка - надуманыя, калі, па сутнасці справы, наглядальнікі бяруць на сябе права камандаваць і выбарчай камісіяй, і выбаршчыкамі", - адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Напрыклад, ёсць скарга на тое, што на ўчастку для галасавання знаходзяцца валанцёры. "Цэнтральнай камісіяй было прынята рашэнне, каб яны дзяжурылі і дапамагалі галасаваць інвалідам. Але гэта, аказваецца, не падабаецца некаторым наглядальнікам ад апазіцыі", - канстатавала старшыня ЦВК. Лідзіі Ярмошынай не зразумела таксама, чаму ў некаторых наглядальнікаў узнікаюць пытанні наконт прысутнасці на ўчастках дружыннікаў, міліцыі, якія забяспечваюць грамадскі парадак. Колькасць апраўданых скаргаў вельмі нязначная.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты з 8.00 да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш як 22 тыс. чалавек. Паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі