8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі ў 2019 годзе. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы "Японія - Беларусь", старшынёй спецыяльнага камітэта Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі па рэгіянальным аднаўленні Хірамічы Ватанабэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы рады, што ў вас прыняты палітычныя рашэнні аб адкрыцці ў 2019 годзе паўнацэннага пасольства Японіі ў Беларусі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Цяпер інтарэсы Японіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве прадстаўляе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Расіі Таёхіса Кадзукі. У Мінску таксама працуе пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. Ён выконвае абавязкі Часовага паверанага.
Як растлумачыў Хірамічы Ватанабэ, у Беларусь у 2019 годзе будзе накіраваны дыпламат у рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. "Дзякуючы гэтаму адносіны паміж нашымі краінамі стануць развівацца больш актыўна", - лічыць ён.-0-