Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2016, 16:48

Сітуацыя на рынку працы прыкметна змянілася - Шчоткіна

12 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Сітуацыя на рынку працы Беларусі ў 2015 годзе прыкметна змянілася. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынаючы з канца 2014 года прыкметна змянялася сітуацыя на рынку працы рэспублікі: павялічылася колькасць зваротаў у службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні, павялічылася рэгістрацыя беспрацоўных, знізіўся попыт на рабочую сілу", - канстатавала міністр.

Рынак працы з'яўляецца ключавым элементам сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы і адчувае на сабе адначасова ўплыў эканамічных і сацыяльных выклікаў. "У мэтах забеспячэння занятасці грамадзян мы павінны своечасова ацэньваць сітуацыю, прымаць меры па ўрэгуляванні адносін у гэтай сферы сумесна з рэспубліканскімі органамі кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, сацыяльнымі партнёрамі", - лічыць Мар'яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, вялікую ролю адыгралі змяненні, унесеныя ў Працоўны кодэкс у снежні 2014 года ў частцы ўрэгулявання дзеяння наймальнікаў і работнікаў у выпадку часовых цяжкасцей у рабоце прадпрыемстваў. У 2015 годзе ўжо дзейнічалі нормы аб дазволе працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень у выпадку вымушанага прыпынення работы ў наймальніка, была магчымасць дыстанцыйнай работы і інш. "Прынятыя прэвентыўныя меры садзейнічалі захаванню працоўных калектываў і кваліфікаваных кадраў", - сказала міністр.

Яна падкрэсліла: "Трэба быць гатовымі да хуткага рэагавання на змяненне сітуацыі, да нестандартных рашэнняў, сумесна з наймальнікамі рэалізоўваць меры па забеспячэнні працаўладкавання работнікаў пры ліквідацыі прадпрыемстваў - размова ідзе аб апераджальным навучанні, пераразмеркаванні ў іншыя арганізацыі".

У Беларусі не дапушчана значнага росту рэгіструемага беспрацоўя. Яго ўзровень склаў на 1 студзеня 2016 года 1 працэнт і не выйшаў за рамкі прагнознага (1,5 працэнта). Для параўнання: у Расійскай Федэрацыі - 1,3 працэнта, ва Украіне - 1,9 працэнта.

Мар'яна Шчоткіна канстатавала, што павелічэнне ўзроўню беспрацоўя ў рэспубліцы звязана ў тым ліку з легалізацыяй працаздольных грамадзян на рынку працы ў сувязі з прыняццем дэкрэта нумар 3. У службу занятасці за год прыйшлі амаль 42 тыс. грамадзян, якія доўгі час не працуюць. На канец мінулага года ў структуры беспрацоўных яны склалі амаль 24 працэнты.

Змянілася колькасць і структура вакансій. На 1 студзеня бягучага года наймальнікі заявілі аб наяўнасці 28,7 тыс. вакансій. Сёння практычна аднолькава запатрабаваны як рабочыя (51 працэнт ад агульнай колькасці вакансій), так і спецыялісты (49 працэнтаў), хоць год таму ўдзельная вага вакансій для рабочых складала 67 працэнтаў.

Ва ўмовах зніжэння колькасці вакансій самастойны пошук работы для грамадзян становіцца менш эфектыўным, павялічваецца колькасць зваротаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні. У параўнанні з 2014 годам павялічылася рэгістрацыя беспрацоўных з ліку неканкурэнтаздольных грамадзян на 24 працэнты, у тым ліку з тых, хто вярнуўся з месц пазбаўлення волі, - на 20 працэнтаў, людзей перадпенсійнага ўзросту - на 47 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі