19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 25 кастрычніка адбудзецца 5-е пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якая з'яўляецца часткай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы рэалізацыі бягучых і пачатак новых сумесных праектаў, узаемадзеянне ў банкаўскай сферы, у галіне сертыфікацыі і стандартызацыі", - расказаў Дзмітрый Мірончык.
За студзень-жнівень 2017 года аб'ём тавараабароту паміж краінамі склаў больш як $1,5 млрд і павялічыўся на 15 працэнтаў. Расце беларускі экспарт і польскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі, адзначылі ў МЗС.-0-