Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2018, 18:33

У Літве афіцыйна пачалася кампанія па выбарах прэзідэнта

12 лістапада, Вільнюс /БЕЛТА - ЭЛЬТА/. У Літве 12 лістапада афіцыйна стартавала палітычная кампанія па выбарах прэзідэнта краіны. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Літвы.

"Пасля праверкі пададзеных дакументаў камісія выдасць удзельнікам кампаніі падпісныя лісты для збору неабходных 20 тыс. подпісаў грамадзян у мэтах падтрымкі прэтэндэнта ў кандыдаты, інтарэсы якога прадстаўляюць зарэгістраваныя ўдзельнікі палітычнай кампаніі", - растлумачыла старшыня ЦВК.

Цяпер аб намеры вылучыць свае кандыдатуры ўжо заявілі сем чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 12 мая 2019 года, другі тур галасавання запланаваны на 26 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі