Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт "Кітайскі Новы год" прайшоў на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Канцэрт аб'яднаў у сабе хараство еўрапейскай і кітайскай музычнай класікі ў выкананні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Марыны Траццяковай. А дасканаласць тэхнікі лепшых майстроў балетнага мастацтва і вакальнага жанру дапоўніла яркімі штрыхамі палітру святочных уражанняў і дазволіла гледачам акунуцца ў атмасферу свята.
Мерапрыемства было падрыхтавана ў фармаце сумеснага праекта тэатра і Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў "Хуацяа". У рэпертуары знайшлося месца і класічным мелодыям, якія выконваюцца на святах, і кінамузыцы. У праграме таксама прагучала некалькі кампазіцый Штрауса, аднак у цэлым вечар быў вытрыманы ў кітайскай музычнай традыцыі.
"Гэта мерапрыемства з унікальнай, спецыяльна створанай праграмай стала важным крокам ва ўмацаванні міжкультурных сувязей. Яно прадэманстравала, як музыка і мастацтва могуць аб'ядноўваць людзей незалежна ад іх паходжання і культуры", - адзначылі ў тэатры.-0-