Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не ўшчамляе інтарэсы Польшчы і краін Балтыі і таксама не мае патрэбы ў парадах, як жыць. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Ні адзін урад, ні Польшчы, ні Літвы, ні Латвіі, не ідзе на канструктыўны дыялог, не хоча весці нармальную міжнародную практыку, як гэта прынята ў свеце: па лініі міністэрстваў замежных спраў знаходзіць шляхі вырашэння тых праблемных пытанняў, якія ёсць паміж дзвюма дзяржавамі. Мы не ўшчамляем інтарэсы Польшчы і краін Прыбалтыкі, мы не дыктуем ім, як жыць. І не трэба нам дыктаваць", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, дзяржава робіць высновы з ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол краіны, і прымае адпаведныя рашэнні. І праверка Узброеных Сіл стала зрэзам гатоўнасці арміі выканаць ускладзеныя на яе задачы.
"Людзі ў пагонах на чале са сваім Галоўнакамандуючым рыхтуюцца ў любую мінуту абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашу краіну. Таму гэта праверка - зрэз гатоўнасці Узброеных Сіл перш за ўсё як ядра ваеннай арганізацыі дзяржавы быць гатовымі выканаць тыя задачы, якія яны маюць у адпаведнасці са сваім прызначэннем", - сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.-0-