Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2026, 16:57

Брэсцкія дэсантнікі прабеглі марш-кідок на 5 км у час праверкі боегатоўнасці УС 

15 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў час праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл прабеглі марш-кідок на 5 км, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выпрабаванні на трываласць дэсантнікі прайшлі на Брэсцкім палігоне. Афіцэры, прапаршчыкі, салдаты кожнага з правяраемых падраздзяленняў прабеглі па 5 км з поўнай выкладкай. А гэта яшчэ дадатковых 5 кг вагі - аўтамат, чатыры магазіны, процівагаз.

"Складана не было. Мы знаходзімся на палявым выхадзе, проста ў радасць прабеглі. Спадзяюся, што здалі нарматыў на выдатна, - заўважыў старшына падраздзялення. - Марш-кідкі бегаем дзесьці раз у месяц, па-рознаму бывае. Залежыць ад таго, якія задачы мы выконваем. У асноўным бегаем 5 км. Вельмі шмат часу праводзім за межамі брыгады".

Падраздзяленні выходзілі на старт па чарзе. І нават у час марш-кідка ваеннаслужачыя праяўлялі сваё дэсантнае братэрства. Некаторыя беглі ў счэпцы са сваімі таварышамі па службе. "Гэта робіцца для таго, каб таварышу было лягчэй бегчы, каб паскорыцца і агульны рэзультат быў лепшы. Адчуванні пасля марш-кідка нармальныя. Не першы раз ужо бяжым 5 км. Было няцяжка", - падзяліўся малодшы сяржант.

На паўднёвым захадзе Беларусі зноў усталявалася мінусавое надвор'е. На марш-кідку не вытрымалі марозу электронныя секундамеры. Дэсантнікі гэту цяжкасць пераадолелі. "Хлопцы трымаліся як маглі, дапамагалі адзін аднаму. Надвор'е дрэннае: твар мерзне. У час праверкі паказваем усё, чаму нас навучылі. Складана, але церпім", - запэўніў радавы.

У вышэйшую ступень гатоўнасці 38-я брыгада ў адпаведнасці з планам праверкі УС па рашэнні кіраўніка дзяржавы была прыведзена 10 лютага. На першым этапе падраздзяленні здалі экзамен па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Затым пачалася ацэнка вынікаў па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі