Васіліна Хандошка. Фота НАК
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Васіліна Хандошка стала прызёрам першага этапу Кубка свету па сінхронным плаванні 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Спаборніцтвы праходзяць у Калумбіі. Па выніках адвольнай праграмы салістак Хандошка набрала 201,8538 бала і заняла трэцяе месца сярод 13 удзельніц. Перамогу з рэзультатам 247,0625 ачка атрымала канадка Одры Ламот, серабро ўзяла немка Клара Бляер (236,7025). Напярэдадні беларуска была чацвёртай у тэхнічнай праграме. У мінулым годзе Васіліна заваявала два медалі на чэмпіянаце свету ў Сінгапуры.-0-