Чацвёра кітайцаў прыехалі ў Беларусь месяц таму. Гавораць, у Беларусі ім не падабаецца надвор'е - вельмі холадна, асабліва зімой. Затое падабаецца тое, што краіна прыгожая (асабліва дзяўчаты), а яшчэ тое, што беларусы "ціхія і спакойныя".
Здымачная група БЕЛТА сустрэлася з маладымі людзьмі ў Мінску падчас абеду і паназірала, як яны каштуюць прывычныя для нас стравы.